У гэты дзень горад будзе адзначаць сваё 880-годзьдзе, піша гомельскае выданьне «Белка».
Квіткі яшчэ не паступілі ў продаж, але ўжо вядома, што іх будуць прадаваць па цане ад 30 да 60 рублёў.
За апошнія дзесяць гадоў Газманаў даваў вялікія канцэрты ў Гомлі двойчы — у 2013-м на Дзень Перамогі і ў 2017-м на Дзень Незалежнасьці.
Сьпявак — гарачы прыхільнік расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. На трэці дзень вайны ён апублікаваў у сваім Інстаграме пост, у якім расказаў, што вакол Расеі разьмешчаныя базы са зброяй масавага паражэньня.
«Утварылася небясьпека зьяўленьня там ядзернай зброі, якая пры нацыстах і неадэкватным урадзе, які кіруецца з-за мяжы, можа быць ужытая супраць нас. Добрымі адносінамі і законамі, нават афіцыйна прапісанымі на паперы, ворага не спыніць», — напісаў тады Газманаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трансьляцыя выступу Пуціна ў Лужніках на TV перапынілася