«Паліна зьнікла! Ужо амаль месяц яе месцазнаходжаньне невядомае. Дзясяткі званкоў і афіцыйныя звароты не даюць вынікаў. Ёсьць загад проста не адказваць на іх. Зразумела, што такім чынам лукашысты помсьцяць Паліне і ўсім тым, хто падтрымлівае яе. Паліна, трымайся! Нас не зламаюць!», — напісаў у фэйсбук муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда.
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня ў яе ўласным доме, куды ўламіліся сілавікі. Суд Маскоўскага раёну Берасьця 9 чэрвеня прызначыў ёй 2 гады калёніі. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзыдэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).
Ні па адным артыкуле яна сваёй віны не прызнала, настойваючы на тым, што яе ўвязьненьне незаконнае.
На свабоду Паліна мела выйсьці ў верасьні сёлета. Аднак у лютым
над Палінай распачаўся чарговы суд ужо закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі. Сёмага красавіка актывістку пакаралі дадаткова 1 годам зьняволеньня і абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.
Празь некаторы час пасьля прысуду Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калёніі ў СІЗА-3 у Гомлі.
Аднак ужо на працягу апошняга месяцу ў сваякоў Паліны няма ніякіх зьвестак аб яе месцазнаходжаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я перад бандытамі не ўстаю». Як у Берасьці судзяць актывістку Паліну Шарэнду-ПанасюкПраваабаронцы паведамляюць аб памілаваньні двух палітзьняволеных
Ініцыятыва Dissident.by паведамляе, што ў сераду, 13 ліпеня, у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна прыйшло рашэньне аб памілаваньні двух зьняволеных па палітычных матывах.
Так, на волю выйдуць 62-гадовы Ігар Рубеж і 19-гадовы Максім Жалезнаў. Раней іх абодвух асудзілі па артыкуле 396 КК Беларусі («Зьнявага прадстаўнікоў улады»). Ігар Рубеж атрымаў 2,5 года «хіміі», Максім Жалезнаў — 1,5 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Intex-press Ганцарэвічу прысудзілі 2,5 года зьняволеньня за фота расейскай вайсковай тэхнікі