У Янаве ў сераду, 13 ліпеня, сілавікі затрымалі прынамсі чатырох чалавек, паведаміла Вясна. Сталі вядомыя імёны ўсіх: гэта Тамара Падымака, Марына Кіявец, былая настаўніца Алена Пуцыковіч, была намесьнік начальніка мясцовага РАУС Андрэй Беленькі і мясцовы жыхар Андрэй Дражын, якога пазалетась аштрафавалі на 1160 рублёў за бел-чырвона-белую шыльду з назвай вуліцы, якая вісела на ягоным доме шэсьць гадоў.
Адна з затрыманых, Алена Пуцыковіч, ужо адбывае «хатнюю хімію» за два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў.
Праваабаронцы са спасылкай на суседзяў Пуцыковіч паведамілі, што пры яе затрыманьні чуліся стрэлы. Магчыма, сілавікі стралялі ў сабаку, бо пасьля каля дома жанчыны бачылі вэтэрынараў і хуткую дапамогу.
Ва ўсіх чатырох прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі менскага ГУБАЗіКу павезьлі затрыманых у кайданках у невядомым кірунку, у якой справе — невядома. Перадачы для іх не прымаюць, толькі лекі.
Раней менскі ГУБАЗіК ужо рабіў «загарадныя рэйды», калі пакідаў межы сталіцы і рабіў «аблавы» на грамадзкіх актывістаў у Койданаве (Дзяржынску) і Стоўпцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы дасьледавалі рэпрэсіі ў Беларусі за «экстрэмізм»: новыя законы, факты, лічбы і парады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 ліпеня: затрымалі вайсковага экспэрта Ягора Лебядка; на Берасьцейшчыне судзілі за рэпост матэрыялу 5-гадовай даўніны