Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.
Абрамавічус адзначыў, што дзякуючы рашучым крокам Літвы летась у адказ на штучна выкліканы міграцыйны крызіс удалося спыніць наплыў мігрантаў і перанакіраваць іх назад у Беларусь. Аднак ён прызнаў, што сытуацыя пагаршаецца відавочнай супярэчнасьцю паміж правам краін-сябраў Эўрапейскага Зьвязу абараняць свае межы і пэўнымі законамі ЭЗ адносна наяўнасьці ў мігрантаў права зьвяртацца з просьбай аб прытулку дзе заўгодна.
«Мы як дзяржава-удзельніца прапануем Камісіі, Радзе ЭЗ унесьці зьмены ў заканадаўства, у прыватнасьці адносна Шэнгенскага кодэксу аб межах, каб улічыць фізычны барʼер як сродак забесьпячэньня абароны мяжы і разгледзець некаторыя спэцыяльныя меры, каб прадухіліць інструмэнталізацыю мігрантаў», — сказаў Абрамавічус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муры на межах Беларусі: Літва пачала будаўніцтва, у Польшчы назвалі парамэтры, Нямеччына падтрымала праектыПаводле яго, Літва спыніла наплыў мігрантаў і кантралюе абстаноўку, але геапалітычная сытуацыя ў рэгіёне пасьля леташняга міграцыйнага крызісу пагоршылася, бо «гібрыдная агрэсія ператварылася ў вайну ва Ўкраіне, у якой Беларусь зьяўляецца саюзьнікам прэзыдэнта Расеі Пуціна».
- Пасьля міграцыйнага крызісу, штучна створанага Аляксандрам Лукашэнкам у 2021 годзе на мяжы, Літва і Польшча пачалі будаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю. Польшча нядаўна скончыла будаўніцтва 186-кілямэтровай сьцяны.