Амбасада ЗША ў Беларусі
«Абвінавачаньне журналісткі Белсату Кацярыны Андрэевай у здрадзе дзяржаве ганебнае. Казаць праўду — ня здрада, як і жаданьне лепшай будучыні для сваёй краіны. Сёньня змрочны дзень для правасудзьдзя, але наперадзе сьветлыя дні для сувэрэннай, квітнеючай, дэмакратычнай Беларусі», — гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ў Беларусі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ)
Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) выказвае абурэньне і пратэст у сувязі з новым прысудам палітзьняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай), гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў разглядае гэты прысуд як «судовае пакараньне калегі за выказваньне свайго меркаваньня і выкананьне прафэсійнай журналісцкай працы».
БАЖ бачыць у гэтым прысудзе «непрыкрыты перасьлед канкрэтнага чалавека»: «Мы заклікаем кампэтэнтныя дзяржаўныя органы неадкладна адмяніць прысуд».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Кацярыне Андрэевай вынесьлі новы вырак: яшчэ 8 гадоў і 3 месяцы зьняволеньняЭўрапейская фэдэрацыя журналістаў (ЭФЖ)
«Беларускі дыктатар і яго паплечнікі ня грэбуюць нават самымі нізкімі дзеяньнямі. Яны дайшлі да таго, што прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці раней несправядліва асуджаную журналістку паводле новых сфабрыкаваных абвінавачаньняў. Гэтыя судовыя перасьледы і ўзмацненьне рэпрэсій у дачыненьні да журналістаў дэманструюць сапраўдную прыроду дыктатарскага рэжыму ў Беларусі», — заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў Мая Сэвэр.
ЭФЖ заклікае Эўрапейскі Зьвяз, Раду Эўропы і АБСЭ ўзмацніць дыпляматычны ціск на беларускае кіраўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каця трымаецца добра, упэўнена». Пачаўся закрыты суд над журналісткай Кацярынай АндрэевайДэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская
«Кацярыну Андрэеву абвінавацілі ў «раскрыцьці дзяржаўнай таямніцы» — але якой? — пытаецца Сьвятлана Ціханоўская. — Аб гэтай «таямніцы» нічога не вядома. Але калі (прадстаўнікі рэжыму) у ААН расказваюць пра «квітнеючую дзяржаву», можна меркаваць, у чым заключаецца гэтая дзяржаўная таямніца. У 1244 палітвязьнях — і яшчэ тысячах зьняволеных з палітычных прычын. У ліку забітых рэжымам беларусаў — яшчэ зь дзевяностых. У зьнішчэньні 765 недзяржаўных арганізацый, якія дапамагалі людзям — пакуль гэтую працу не рабіла дзяржава. У сотнях ракет, запушчаных з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах.
Кацярыну Андрэеву ў здрадзе абвінавачваюць людзі, якія здрадзілі Беларусі. Яны здрадзілі нацыянальным інтарэсам, сваёй краіне і нават сваім родным і блізкім, якія жывуць у гэтай краіне. Але колькі б гэтыя людзі ні спрабавалі падманваць увесь сьвет і сябе саміх, праўда будзе перамагаць — менавіта дзякуючы такім сьмелым і ганарлівым беларусам, як Кацярына Андрэева, на стойкасьці і стрыжні якіх зараз і нараджаецца новая Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прамая атака на свабоду прэсы». У Эўразьвязе адрэагавалі на новы працэс над Кацярынай Андрэевай- Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) 13 ліпеня Гомельскі абласны суд засудзіў на 8 гадоў калёніі, яна прызнаная вінаватай у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Якія-кольвечы падрабязнасьці абвінавачаньня па-ранейшаму невядомыя, але ў праўладных тэлеграм-каналах распаўсюджваецца інфармацыя нібыта аб выдачы ёю «дзяржаўных сакрэтаў».
- Працэс над Андрэевай пачаўся 4 ліпеня ў закрытым рэжыме.
- Журналістка тэлеканалу «Белсат» ужо адбывае крымінальнае пакараньне.
- Андрэева была затрыманая разам са сваёй апэратаркай Дар'яй Чульцовай 15 лістапада 2020 году. Яна вяла стрым зь месца разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі на «плошчы Перамен».
- У лютым 2021 году суд Фрунзенскага раёну Менску прызнаў журналістак вінаватымі ў «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК), і засудзіў на два гады калёніі. Яны прызнаныя палітзьняволенымі.