Новы магутны тэлескоп James Webb быў выведзены на арбіту ў канцы 2021 году і некалькі месяцаў разгортваў свае 18 люстэркавых лінзаў. У чэрвені 2022 году апарат цалкам пачаў выконваць сваю місію.
Сярод іншага, NASA паказала плянэтарную туманнасьць Паўднёвае кола, якая знаходзіцца на адлегласьці 2500 сьветлавых гадоў ад Зямлі. На здымку ў цэнтры туманнасьці відаць другая зорка, якая знаходзіцца на позьняй стадыі разьвіцьця.
James Webb таксама сфатаграфаваў групу галяктык Квінтэт Стэфана, на якой зафіксаваныя невядомыя раней навукоўцам дэталі. Астраномы і астрафізыкі атрымалі магчымасьць назіраць за ўзаемадзеяньнем галяктык, разьмешчаных блізка адна ад адной.
Таксама на здымках відаць, як адбываецца адток зорак у адной з галяктык у Квінтэце Стэфана, выкліканы разьмешчанай побач зь ёй чорнай дзіркай.
Яшчэ на адным са здымкаў вельмі дэталёва выяўлена туманнасьць Кіля. На ім дзякуючы новаму тэлескопу навукоўцы ўбачылі шмат невядомых ім раней зорак і іншых касьмічных аб’ектаў. Гэты здымак трохмерны, таму туманнасьць на ім выглядае, як горны хрыбет. Навукоўцы назвалі яго «Касьмічнымі скаламі». Але папраўдзе гэта край гіганцкай газавай туманнасьці, «вышыня» пікаў на якой дасягае 7 сьветлавых гадоў.