Іран мае намер перадаць Расеі некалькі сотняў бесьпілётных апаратаў. Пра гэта на брыфінгу ў Вашынгтоне паведаміў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван.
Па словах Салівана, апараты здольныя несьці ўзбраеньне. Дарадца дадаў, што Іран плянуе навучаць расейскія сілы ўжываньню бесьпілётнікаў, і першыя этапы навучаньня павінны пачацца ўжо ў ліпені.
Саліван не ўдакладніў, адкуль Вашынгтон атрымаў такія зьвесткі.
Неўзабаве пасьля заявы Салівана Масква і Тэгеран пацьвердзілі, што мае адбыцца візыт у Іран прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Крэмль заявіў, што Пуцін правядзе перамовы з прэзыдэнтамі Ірана і Турэччыны.
Пасьля маштабнага нападу Расеі на Ўкраіну Пуцін пакуль быў за мяжой толькі двойчы, і абодва разы ў краінах былога СССР — у Таджыкістане і Туркмэністане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране арыштаваны ўладальнік мноства кінапрэмій, рэжысэр Джафар Панахі