«Швэдзкаму боку быў заяўлены пратэст у сувязі з укрывальніцтвам і ўчыненым з удзелам супрацоўнікаў швэдзкай дыпляматычнай місіі ў г. Менску скрытым вывазам грамадзян Беларусі Віталя і Ўладзіслава Кузьнечыкаў, якія знаходзяцца ў вышуку і абвінавачваюцца ва ўчыненьні паўсюдна прызнаных грамадзка-небясьпечных дзеяньняў, якія цягнуць адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам», – гаворыцца ў заяве МЗС.
«З улікам названых недружалюбных крокаў афіцыйнага Стакгольма» кіраўніку дыпмісіі «даведзены прынятыя беларускім бокам захады ў адносінах да пасольства і яго супрацоўнікаў».
Сутнасьць захадаў не раскрываецца. Дыпляматычная практыка паказвае, што размова можа ісьці аб рэкамэндацыі пакінуць краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Кузьнечыкі ўцяклі з пасольства Швэцыі. Відэа- Прыкладна месяц таму жыхарам Віцебска – бацьку і сыну Віталю і Ўладзіславу Кузьнечыкам, якія з 11 верасьня 2020 года ратаваліся ад перасьледу ўладаў на тэрыторыі пасольства Швэцыі ў Менску, удалося пакінуць Беларусь.
- У верасьні 2020 Кузьнечыкі ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў Віцебску, на іх завялі крымінальную справу аб гвалце ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. 11 верасьня яны пералезьлі цераз плот амбасады Швэцыі і схаваліся на яе тэрыторыі. Іх ня выдалі, і ад таго часу яны жылі на тэрыторыі дыпляматычнага прадстаўніцтва.