Раней спрошчаны парадак дзейнічаў для жыхароў тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей, падкантрольных прарасейскім сэпаратыстам, і часткова занятых расейскімі войскамі Херсонскай і Запароскай абласьцей.
У новай фармулёўцы дакумэнт прадугледжвае, што грамадзяне Ўкраіны, прызнаных Расеяй сэпаратысцкіх рэспублік на ўсходзе Ўкраіны, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць ва Ўкраіне, могуць зьвярнуцца з заявамі аб прыёме ў грамадзянства Расеі ў спрошчаным парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У міграцыйнай службе Ўкраіны паведамілі, колькі беларусаў прымусілі выехаць з украінскай тэрыторыіРаней прарасейскія крыніцы паведамлялі, што на тэрыторыях Херсонскай і Запароскай абласьцей пачалі працаваць пункты выдачы расейскага грамадзянства. Колькі ўкраінскіх грамадзян зьвярнулася па пашпарты, не паведамлялася. На фатаграфіях, якія публікуюцца ў прапагандысцкіх каналах, у чэргах на падачу дакумэнтаў звычайна стаялі па некалькі чалавек. У Луганскай і Данецкай абласьцях з 2019 году расейскія пашпарты атрымалі некалькі соцень тысяч чалавек.
У занятых расейскімі войскамі раёнах былі сфармаваныя падкантрольныя Расеі адміністрацыі, кіраўнікі якіх сталі сьцьвярджаць, што Херсонская і Запароская вобласьці павінны быць прынятыя ў склад Расеі. Паведамлялася, што падрыхтоўка не прадугледжаных украінскім заканадаўствам рэгіянальных рэфэрэндумаў аб гэтым ужо вядзецца. Па стане на 11 ліпеня расейскія войскі займаюць таксама частку Харкаўскай і Мікалаеўскай абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Расеі прысудзіў штаф за двукосьсе пры слове «спэцапэрацыя»