У першыя тыдні пасьля ўварваньня Ўкраіна страціла кантроль над большай часткай Херсонскай вобласьці, у тым ліку горад Херсон.
«Ясна, што там будуць баі, будуць артылерыйскія абстрэлы... і таму мы заклікаем (людзей) тэрмінова эвакуіравацца», — сказала віцэ-прэмʼерка Ўкраіны Ірына Верашчук, выступаючы па тэлебачаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ўкраіны Рэзьнікаў паведаміў пра загад Зяленскага вызваліць поўдзень УкраіныЯна сказала, што не можа даць дакладнай інфармацыі аб тым, калі менавіта пачнецца контрнаступленьне, дадаўшы: «Я дакладна ведаю, што там не павінна быць жанчын і дзяцей і што яны не павінны стаць жывым шчытом».
Насельніцтва Херсона да вайны складала каля 300 000 чалавек, але зараз невядома, колькі жыхароў засталося ў горадзе.
Узброеныя сілы ўжо вызвалілі ад акупантаў вёску Іванаўка Херсонскай вобласці і апублікавалі ў панядзелак відэа зь вёскі. Ад расейскіх акупантаў у Іванаўцы засталася толькі зьнішчаная ваенная тэхніка.
Адзначаецца, што ўкраінскія вайскоўцы наладжваюць сувязь зь мясцовым насельніцтвам і аказваюць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу.