«Называць гэтую справу акупацыяй — гэта такая зручная пазыцыя: кшталту, мы, як украінцы, нас таксама акупавалі, мы ахвяры», — сказаў Максім Кац.
На ягоную думку, апісаньне прысутнасьці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і залежнасьці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ад афіцыйнай Масквы як «акупацыі» зьяўляецца спосабам «крыху ўцячы ад рэальнасьці».
«І акупацыяй, вядома, нельга гэта назваць, таму што, калі дзейны ўрад дае праход [расейскім] войскам [для наступу на Ўкраіну] — гэта не акупацыя. І суагрэсарам можна назваць Лукашэнку, рэжым, але ніяк не беларусаў, — сказаў расейскі грамадзкі дзеяч і блогер Масім Кац. — Вінаваціць у чымсьці народ наагул, на мой погляд, нельга. Народ не даваў праходу ніякім войскам, не народ гэта вырашаў. Народ зусім іншага хацеў. І абвінавачаньні беларусаў [у агрэсіі] наагул мне не зразумелыя».
Падобныя адносіны, лічыць Кац, можна прымяніць і да Расеі і ў такім выпадку сказаць, што яна «акупавана пуцінскай камандай».
Аднак, на думку Каца, Беларусь у далейшым павінна прызнаць адказнасьць за тое, што адбылося:
«Не віну, але адказнасьць. Яна ёсьць, паколькі ўрад гэта зрабіў. Ён нелегітымны, ён не прадстаўляе беларусаў, беларусы не вінаватыя, але, тым ня менш, гэта было. І гэта можа дапамагчы ў далейшым разьвіцьці краіны. Але гэта будзе ўнутрыбеларуская дыскусія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «10 тысяч ня могуць перамагчы 9 мільёнаў», — Максім Кац пра суд над Лукашэнкам, будучыню Калесьнікавай і прыезд у МенскТаксама Кац падчас размовы зь беларускімі журналістамі адзначыў талент Сьвятланы Ціханоўскай у палітыцы.
«Нягледзячы на адсутнасьць да 2020 году якога-небудзь палітычнага досьведу, дэмакратычны лідэр Беларусі Сьвятлана Ціханоўская з самага пачатку ўдзелу ў кампаніі па выбарах прэзыдэнта паказала нейкі дзіўны натуральны талент у палітыцы», — сказаў Кац.
Як мяркуе Кац, што пасьля выбарчай кампаніі экс-кандыдатка „ператварылася ў лідэра Беларусі, які ўспрымаецца лідэрамі заходніх краін як легітымны прэзыдэнт“.
«І гэта стварае, па-першае, магчымасьць неяк абараняць інтарэсы беларусаў, што яна робіць вельмі крута. У нас няма ў Расеі такога, ніхто не абараняе інтарэсы расейцаў, якія кудысьці зьехалі ці зь якімі нешта ня так, — адзначыў Кац. — І гэта вельмі вялікая справа. Ціханоўская паказвае, што Беларусь — гэта ня тое, што дае праход расейскім войскам, а зусім іншае».
Кац лічыць, што цяпер Ціханоўская і яе каманда вядуць «ідэальную палітыку».
«Вядома, унутры, напэўна, ёсьць дыскусіі, нейкія розныя групы, меркаваньні. Але калі назіраеш за гэтым звонку, разумееш, што ўсё, што яна робіць, — гэта зусім ня нешта, што само сабой разумеецца, — зазначыў сьпікер. — Я вам гэта гавару як той, у каго няма такога прадстаўніка, такога прэзыдэнта... Гэта ўнікальная, дзіўная сытуацыя, якой не было ў эўрапейскай гісторыі ледзь не з часоў Другой сусьветнай вайны — каб дзейнічаў прызнаны «ўрад у выгнаньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ігар стаў важным сымбалем беларускага пратэсту», — Кац павіншаваў Лосіка з днём нараджэньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Максім Кац: «Лукашэнка адыгрывае ролю акупацыйнай адміністрацыі, людзі для яго — пагроза»