Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі загадаў вайскоўцам дэакупаваць прыбярэжныя раёны на поўдні, для гэтага Ўкраіна зьбірае мільённыя баявыя сілы.
Пра гэта міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў у інтэрвію брытанскай газеце The Times.
«Мы разумеем, што палітычна гэта вельмі патрэбна нашай краіне. Распрацаваць пляны прэзыдэнт даручыў найвышэйшаму вайсковаму кіраўніцтву. Пасьля гэтага Генштаб кажа, што для дасягненьня гэтай мэты нам патрэбна а, б, в... Гэта мая праца. Я пішу лісты калегам у краінах-партнэрах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Капітуляцыйных пагадненьняў ня будзе». Міністар абароны Ўкраіны назваў тры варыянты завяршэньня вайны