Вайскоўцы Паўднёвай Карэі заявілі ў нядзелю, што выявілі траекторыі стрэлаў, як мяркуецца, зробленых Паўночнай Карэяй з рэактыўных сыстэм залпавага агню (РСЗА).
Аб’яднаны штаб Паўднёвай Карэі абвясьціў, што стрэлы былі выяўленыя пасьля 18:00 і што вайскоўцы ўзмацнілі назіраньне і ўзровень трывогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Карэя запусьціла самую магутную ракету з 2017 годуПаўночная Карэя часта праводзіць выпрабавальныя пускі рэактыўных сыстэм залпавага агню падчас вайсковых вучэньняў, а апошнімі гадамі распрацавала і буйнейшыя вэрсіі такіх ракет. Малыя ракеты і снарады лічацца цэнтральным элемэнтам плянаў Паўночнай Карэі для нанясеньня ўдараў па цэлях у Паўднёвай Карэі ў выпадку канфлікту.
Сёлета Паўночная Карэя правяла выпрабавальныя пускі цэлага шэрагу ракет, пачынаючы з самай вялікай міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты (МБР) і заканчваючы малымі БРСД. Усе яны забароненыя рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН, якія наклалі санкцыі на ракетныя распрацоўкі Паўночнай Карэі.