Гэта было зроблена 9 ліпеня, як паведамляе дзяржаўнае агенцтва ТАСС, «у адпаведнасьці з рэглямэнтам блякаваньня сайтаў, якія зьмяшчаюць заклікі да масавых беспарадкаў, экстрэмізму, удзелу ў незаконных масавых акцыях».
Паводле інфармацыі «Роскомсвободы», Die Welt заблякавалі з усімі дамэнамі і паддамэнамі.
У Die Welt праходзіла трохмесячную стажыроўку былая рэдактарка расейскага Першага каналу Марына Аўсяньнікава, якая выступіла ў жывым этэры з антываенным плякатам і пасьля таго была вымушаная пакінула Расею. Некалькі дзён таму Аўсяньнікава паведаміла, што пакідае газэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-рэдактарка «Першага каналу» Расеі Марына Аўсяньнікава перайшла ў нямецкі Die Welt«Роскомнадзор» пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, паводле дадзеных праваабаронцаў, заблякаваў больш за 3000 сайтаў, у тым ліку сацыяльныя сеткі і старонкі расейскіх публічных фігур, якія выступаюць супраць вайны. Зь ціскам сутыкнуліся 213 мэдыяў: 181 зь іх заблякаваў «Роскомнадзор», 21 спыніла працу само, яшчэ 11 вырашылі не пісаць пра вайну або выкарыстоўваць толькі інфармацыю Міністэрства абароны Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Роскомнадзор» заблякаваў у Расеі сайт беларускай службы Радыё СвабодаТак, былі заблякаваныя «Настоящее время», «Радио Свобода», «Крым. Реалии», Голас Амэрыкі, New Times, «Тайга.инфо», DOXA, «Эхо Москвы», «Дождь», «Медуза», расейская служба BBC, Deutsche Welle і іншыя.
28 траўня «Роскомнадзор» заблякаваў сайты службаў «Радыё Свабода» ў Казахстане, Таджыкістане і Туркмэністане — «Радио Азаттык», «Радио Озоди» і «Радыё Азатлык», 2 чэрвеня — сайт армянскай службы «Радыё Свабода», а 17 чэрвеня — сайт беларускай службы «Радыё Свабода».