На Youtube-канале «Будзьма» выйшла першая частка відэакнігі «Чытанка для маленькіх» на беларускай мове, яе можна глядзець, слухаць і чытаць адначасова.
Укладальнікі кнігі — вядомыя беларускія мовазнаўцы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.
Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі акторка і сьпявачка Ганна Хітрык ды актор Павал Харланчук.
У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.
Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.
Музыка — Аня Хітрык.
Папяровая кніга «Чытанка для маленькіх», укладзеная Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім, выйшла ў 2014 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ТОП-10 дзіцячых аўдыёкніг і аўдыёспэктакляў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мама, чаму ты не нарадзіла мяне вожыкам?». Як ствараўся першы беларускі адукацыйны мультсэрыял ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ТОП-5 дзіцячых бібліятэк Менску, дзе можна знайсьці беларускамоўныя кнігі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як незнаёмыя ў жыцьці дзьве мамы з-пад Штутгарту і з Рагачова ўзяліся за «Жэўжыка» для беларускіх дзяцей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць на «Маме Му» і на «Мыйдадзіры» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачаў гаварыць у сьне па-беларуску». Як праз вайну і рэвалюцыю людзі пераходзяць на беларускую мову