Стрыечнага брата загінулага байца Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова Сяргея пасадзілі на 15 сутак.
Пра гэта стала вядома карэспандэнтам «Белсату».
Пасьля таго, як стала вядома аб тым, што Васіль Парфянкоў загінуў пад Лісічанскам, на працы кіраўніцтву Сяргея паведамілі, што ён «нядобранадзейны» элемэнт, бо ў ягоны брат ваяваў на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.
8 ліпеня Сяргей пайшоў у міліцыю, куды яго выклікалі на размову, і пасьля гэтага сувязь зь ім зьнікла. Позна ўвечары сваякам сказалі, што яго адпусьцілі, але дадому ён не прыйшоў.
9 ліпеня стала вядома, што Сяргей арыштаваны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік, Вадзім «Папік» Шатроў. Што вядома пра зьніклых пад Лісічанскам беларусаў