Пра знаходку паведаміла гішпанская газэта El País.
Навукоўцы распавялі пра адкрыцьцё на прэс-канфэрэнцыі ў Бургасе 8 ліпеня. Знаходка можа быць на 200 тысяч гадоў старэйшая за папярэднія старажытныя астанкі, знойдзеныя ў тым жа раёне ў 2007 годзе. Яна была знойдзена прыблізна на ўзроўні двух мэтраў глыбей за папярэднюю, што зь вялікай імавернасьцю азначае яе больш старажытны ўзрост.
Археолягі пакуль ня могуць сказаць, да якога менавіта віду продкаў сучаснага чалавека належаць парэшткі ў Атапуэрцы. Раскопкі ў гэтым месцы працягнуцца. Навукоўцы разьлічваюць, што далейшае дасьледаваньне стаянак дапаможа больш даведацца пра гісторыю засяленьня Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы знайшлі магчымае месца пахаваньня караля, у гонар якога названы BluetoothЛюдзі Атапуэркі былі качэўнікамі і засноўвалі свае лягеры ў раёнах, багатых на дзічыну і садавіну. Аднак у лягерах таксама выяўлены сьляды рытуальнага канібалізму. У 1997 годзе дасьледчыкі, якія вывучалі стаянкі на поўначы Гішпаніі, апісалі новы від Homo — чалавека-папярэдніка (Homo antecessor).
Узрост гэтай знаходкі быў каля 800 тысяч гадоў, што рабіла яе найстарэйшай у Эўропе на той момант. Мяркуецца, што Homo antecessor маглі быць продкамі Homo heidelbergensis, якія ў сваю чаргу былі продкамі нэандэртальцаў. Рост дарослых Homo antecessor складаў ад 1,65 да 1,85 мэтра. Калі б прадстаўнік гэтага віду быў пастрыжаны і прычасаны, ён бы не вылучаўся з натоўпу ў мэтро, піша навуковы рэдактар El País.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізацыя, у якой стварылі Вялікі адронны калайдэр, вырашыла спыніць супрацу зь Беларусьсю