«Беларусбанк» паведаміў аб пераходзе з суботы 9 ліпеня на разьлікі ў эўра па картках міжнароднай плацежнай сыстэмы Visa.
«У сувязі са зьмяненьнем міжнароднай плацежнай сыстэмай Visa валюты разьліку інфармуем, што з 09.07.2022 замест даляраў ЗША валюта разьлікаў банка зь міжнароднай плацежнай сыстэмай Visa вызначана — эўра», — гаворыцца ў паведамленьні «Беларусбанка». Адпаведныя зьмены ўнесьлі ў правілы выкарыстаньня банкаўскіх картак.
Якім чынам будзе адбывацца пераразьлік, у «Беларусбанку» патлумачыць кліентам пакуль ня могуць.
«Цяпер вы можаце даведацца, як будуць праходзіць апэрацыі толькі пасьля таго, як праведзяце валютны плацёж па сваёй карце Visa. Ён павінен адлюстравацца на рахунку, і па суме можна будзе палічыць, па якім курсе і якім чынам Visa зрабіла пераразьлік», — сказалі карэспандэнту Tochka.by у кол-цэнтры банка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусбанк» зьмяніў ліміты па апэрацыях за мяжой, «БелВЭБ» — па выдачы наяўных, «Альфа-Банк» будзе рабіць карткі на 5 гадоўАб змяненьні з 9 ліпеня валюты разьлікаў на эўра зь міжнароднай плацежнай сыстэмай Visa International «па апэрацыях з банкаўскімі плацежнымі карткамі, праведзенымі за межамі РБ» паведаміў і Банк «Рашэньне».
У банку ўдакладняюць, што валютна-абменныя апэрацыі на тэрыторыі Беларусі будуць апрацоўвацца па курсе, усталяваным Банкам на дату і час зьдзяйсьненьня апэрацый, што да апэрацый за мяжой — час зьдзяйсьненьня валютна-абменнай апэрацыі вызначаецца на падставе інфармацыі, якая паступіла ад Visa. Калі Visa у разьліковай інфармацыі ня ўказвае час, «будуць прымяняцца курсы, устаноўленыя Банкам апошнімі на дату зьдзяйсьненьня апэрацыі».
Базавую разьліковую валюту для ўладальнікаў картак устанаўлівае міжнародная плацежная сыстэма. Раней асноўнай валютай плацежнай сыстэмы Visa зьяўляўся даляр. Паколькі цяпер міжнародная сыстэма зьбіраецца працаваць у эўра, трымальнікі картак Visa пры зьдзяйсьненьні валютных плацяжоў павінны будуць разьлічвацца ў эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусбанк» страціў магчымасьць атрымліваць міжнародныя пераводы ў далярах ЗШАУ пачатку сакавіка 2020 году найбуйнейшыя міжнародныя плацежныя сыстэмы Visa і Mastercard паведамілі, што прыпыняюць апэрацыі ў Расеі. Пасьля гэтага частка беларускіх банкаў з расейскім матчыным капіталам сутыкнулася з праблемамі ў абслугоўваньні выпушчаных імі картак пры правядзеньні апэрацый за мяжой. Цяпер міжнародныя плацежныя сыстэмы працягваюць працаваць у Беларусі, у адрозьненьне ад Расеі, але праблемы з абслугоўваньнем картак Visa і Mastercard пэрыядычна ўзьнікаюць.
Санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх банкаў амэрыканскія і эўрапейскія ўлады пачалі ўводзіць летась. У санкцыйны сьпіс трапілі «Альфа-Банк», Банк «Дабрабыт», «Беларусбанк», «БелВЭБ», «Белінвестбанк», «ВТБ-Беларусь», «Сбербанк» і «Банк Разьвіцьця».
«Беларусбанк» трапіў пад сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу ў чэрвені 2021 году. Сёлета ў чэрвені «Беларусбанк» страціў магчымасьць атрымліваць міжнародныя пераводы ў далярах ЗША.