«На дадзены момант нашы ваяры афіцыйна лічацца зьніклымі бязь вестак, але прааналізаваўшы відэа і фотаматэрыялы, якія былі апублікаваныя ворагам, мы схіляемся да таго, што ваяры Васіль Парфянкоў (пазыўны „Сябро“) і Вадзім Шатроў (пазыўны „Папік“), імаверна, загінулі на полі бою. Таксама, паводле сьведчаньняў байцоў, што выйшлі жывымі з таго бою, Васіль Грудовік (пазыўны „Атам“) атрымаў раненьні, не сумяшчальныя з жыцьцём... », — гаворыцца ў заяве прэс-службы палка.
У палку Каліноўскага, аднак, падкрэсьліваюць, што інфармацыя не канчатковая:
«Мы ня маем целаў ніводнага зь пералічаных ваяроў, у сувязі з чым мы ня можам дакладна на канстатаваць факт гібелі...».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік, Вадзім «Папік» Шатроў. Што вядома пра зьніклых пад Лісічанскам беларусаўРаней полк Кастуся Каліноўскага афіцыйна паведаміў, што 26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну «Волат» Іван «Брэст». Таксама зьявіліся відэа з палоннымі Янам «Тромблі» Дзюрбейкам і Сяргеем «Кляшчом» Дзегцевым, пра гэта паведамляла і прэс-служба палка Каліноўскага.
Акрамя названых байцоў, з пачатку расейска-ўкраінскай вайны ў баях загінулі яшчэ 6 беларусаў — добраахвотнікаў і жаўнераў УСУ: Аляксей «Тур» Скобля, Ільля «Літвін» Хрэнаў, Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі, Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла, Павал «Волат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я паставіў на кон усё». Няскончанае інтэрвію з Іванам «Брэстам», які загінуў ля Лісічанску