У сувязі з выяўленымі рызыкамі для нацыянальнай бясьпекі Латвіі з 24 лютага 53 замежнікам было адмоўлена ва ўезьдзе ў Латвію ў пунктах перасячэньня мяжы, паведамляеDelfi.lv са спасылкай на Службу дзяржаўнай бясьпекі Латвіі.
Ва ўезьдзе ў Латвію адмовілі 35 грамадзянам Расеі, 12 грамадзянам Беларусі, а таксама 5 грамадзянам іншых краін, якія, паводле ацэнкі ведамства, маглі ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Латвіі. Тым, у каго была дзейная віза для паездак у Шэнгенскую зону, яе анулявалі.
Цяпер іншаземцы, якія спрабуюць уехаць у Латвію з Расеі і Беларусі, праходзяць праз узмоцненыя праверкі на пунктах памежнага кантролю, адзначае выданьне. Іх мэта — выявіць людзей, якія падтрымліваюць ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны і могуць уяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Латвіі. Падчас праверак асаблівую ўвагу надаюць іншаземцам, якія служылі ў сілавых структурах Расеі ці Беларусі, публічна дэманструюць сымбалі, якія ўслаўляюць расейскую агрэсію або выказваюць нэгатыўнае стаўленьне да Латвіі.
«Большасьць замежнікаў, якім было адмоўлена ва ўезьдзе ў Латвію, адкрыта выказвалі сваю падтрымку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны і яе народа, выкарыстоўваючы тыповыя крамлёўскія прапагандысцкія пасланьні вайны», — піша Delfi.
У службе дзяржаўнай бясьпекі Латвіі заяўляюць, што працягнуць надаваць павышаную ўвагу іншаземцам, якія ўяжджаюць у Латвію з Расеі і Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія забароніць грамадзянам Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у важных для нацыянальнай бясьпекі эканамічна-фінансавых арганізацыях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі плянуюць вярнуць прызыў на вайсковую службу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Латвіі зьбіраецца канфіскаваць санаторый «Беларусь» і «Дом Масквы»