Генпракуратура Беларусі сьцьвярджае, што Ксенія Луцкіна нібыта займалася стварэньнем «грамадзкай беларускай інтэрактыўнай тэлевізіі, мэта якой — утойваньне і скажэньне рэальных фактаў, эскаляцыя пратэставай актыўнасьці, стымуляваньне расколу ў беларускім грамадзтве, фармаваньне ў людзей нэгатыўнай думкі аб дзейнасьці дзяржорганаў».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што Ксеніі выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У яе ў мозгу расьце пухліна». Бацька палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной расказаў, што дачцэ кожны дзень колюць болепатольныяЭкс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна, якая адразу пасьля выбараў звольнілася зь дзяржаўнага тэлеканалу, марыла стварыць альтэрнатыўную тэлевізію. Аднак яе затрымалі ў сьнежні 2020 году. Яе прызналі палітычнай зьняволенай.
У зьняволеньні ў журналісткі пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расьце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сэрца разрываецца, што не магу абняць сына». Расказваем пра экс-журналістку БТ Ксенію Луцкіну, якая 11 месяцаў за кратамі