Кіраўніца Эўракамісіі заклікала падрыхтавацца да поўнага спыненьня паставак газу з Расеі

Урсуля фон дэр Ляен

Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што ЭЗ павінен распрацаваць пляны дзеяньняў на выпадак надзвычайных абставінаў, каб падрыхтавацца да поўнага спыненьня паставак расейскага газу на фоне вайны ва Ўкраіне.

ЭЗ ужо ўвёў санкцыі супраць Расеі, у тым ліку супраць некаторых паставак энэрганосьбітаў, і адмаўляецца ад паставак, якія кантралююцца Крамлём.

Аднак кіраўніца выканаўчага органа ЭЗ заявіла, што блёк павінен падрыхтавацца да шокавых збояў, якія ідуць ад Масквы.

«Нам таксама трэба падрыхтавацца да далейшых перабояў з пастаўкамі газу і нават поўнага спыненьня паставак расейскага газу», — заявіла фон дэр Ляен, выступаючы ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры.

Паводле яе, каля дзесяці чальцоў ЭЗ пацярпелі ўжо ад скарачэньня або поўнага спыненьня паставак газу ў сувязі з узмацненьнем палітычнага супрацьстаяньня з Масквой праз уварваньне ва Ўкраіну.

«Гэта відавочна: Пуцін працягвае выкарыстоўваць энэрганосьбіты ў якасьці зброі. Вось чаму Камісія працуе над эўрапейскім надзвычайным плянам, — сказала яна. — Мы павінны быць упэўнены, што ў выпадку поўнага спыненьня паставак газ будзе паступаць туды, дзе ён найбольш патрэбны. Мы павінны забясьпечыць эўрапейскую салідарнасьць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўкраінскім Пераяславе зьнесьлі помнік дружбе Ўкраіны і Расеі. ФАТАФАКТ