Паводле паведамленьня, вырабленыя ва Ўкраіне тавары змогуць бесьперашкодна паступаць на аўстралійскі рынак, што «будзе спрыяць павелічэньню экспартнай актыўнасьці».
«Пастанова прадугледжвае зьніжэньне тарыфнай стаўкі з 5% да нуля на тавары, вырабленыя ва Ўкраіне. Ільгота будзе дзейнічаць на працягу аднаго году. «Лібэралізацыя не закране акцызаў на паліва, алькаголь і тытунёвыя вырабы — яны будуць пашырацца на ўкраінскую прадукцыю і надалей», — сказана ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўраінтэграцыя падчас вайны. Што можа атрымаць Украіна ў якасьці кандыдаткі на сяброўства ў ЭўразьвязеПаводле зьвестак Міністэрства эканомікі Ўкраіны, у студзені-красавіку 2022 году зьнешнегандлёвы абарот тавараў з Аўстраліяй склаў 95,7 млн даляраў і павялічыўся ў 2,2 раза — у асноўным за кошт павелічэньня імпарту ва Ўкраіну тавараў і паслугаў, у прыватнасьці, газу, паліва і нафтапрадуктаў.
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аўстралія ўвяла 35-працэнтныя мыты на ўсе тавары з Расеі і Беларусі ў дадатак да дзейных тарыфаў і забараніла імпарт расейскай нафты, нафтапрадуктаў, прыроднага газу, вугалю і іншых крыніцаў энэргіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад увёў контрасанкцыі супраць замежных інвэстараў 190 беларускіх кампаній