Распараджэньне падпісаў прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўраду.
Забарона на вываз зь Беларусі мукі з пшаніцы, круп грэчкі і іншых гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі будзе дзейнічаць тры месяцы. Яна ўведзеная дзеля абароны ўнутранага рынку, — гаворыцца ў паведамленьні ўраду.
Забарона на вываз мукі і грэчкі дзейнічае з 2021 году. Нядаўна ўрад ужо прыпыняў на тры месяцы вываз гэтых прадуктаў. Пазьней пад забарону на вываз падпалі яшчэ кармы для жывёлаў і 254 віды прамысловых тавараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя, забарона на вываз харчу. Эканамічныя наступствы вайны ва Ўкраіне для Беларусі