Камандзір батальёну «Волат» Іван «Брэст» Марчук і ягоная густая барада сталі аднымі з сымбаляў палку імя Кастуся Каліноўскага, які цяпер змагаецца на баку Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі. Адказы на пытаньні Іван дасылаў Свабодзе за дзень да сьмерці. Усіх адказаў ён так і не пасьпеў запісаць, абяцаў іх прыслаць пасьля баявога заданьня. У выніку гутарка засталася няскончанай. Як гаварылі ягоныя саслужыўцы, «Брэст» ішоў у бой заўжды першым. Нават на апошняе заданьне быў варыянт ня ехаць, бо трэба было вырашыць унутраныя пытаньні палка. Але «Брэст» выбраў ехаць. Загінуў ён у баях пад Севераданецкам. Івану было 28 гадоў.
Няскончанае інтэрвію зь беларусам Іванам «Брэстам», які загінуў ля Севераданецку
Your browser doesn’t support HTML5
Загінуў камандзір батальёну «Волат» Іван «Брэст» Марчук. Адказы на пытаньні Свабоды ён дасылаў за дзень да сваёй сьмерці. Усіх адказаў ён так і не пасьпеў запісаць, абяцаў іх прыслаць пасьля баявога заданьня. У выніку гутарка засталася няскончанай. Загінуў Іван у баях пад Севераданецкам.