Каштаваць рамонт у кабінэце чыноўніка будзе дорага — 174 998 рублёў. За такія грошы можна набыць двухпакаёвую кватэру ў цэнтры Менску. У распараджэньне журналістаў «Зеркала» трапіў дызайн-праект і каштарыс рамонту. На што пойдуць такія грошы?
Кабінэт міністра месьціцца ў будынку Галоўпаштамту на праспэкце Незалежнасьці ў Мінску. Ён складаецца з трох памяшканьняў: прыёмнай, непасрэдна кабінэта і пакоя адпачынку. Агульная плошча — крыху больш за 105 квадратных мэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плады сэлекцыі. Хто ўсе гэтыя людзі вакол ЛукашэнкіДызайн-праект зь візуалізацыяй выканала індывідуальная прадпрымальніца Юлія Відамірава зь Берасьця. Усе тры памяшканьні аформленыя ў пастэльна-бэжавых танах.
На сьценах — фатаздымкі Галоўпаштамту, а таксама герб і сьцяг. Праўда, дызайнэрка чамусьці візуалізавала яго ў няправільнай прапорцыі і павесіла арнамэнтам у іншы бок. А вось традыцыйнага для кабінэтаў чыноўнікаў партрэта Лукашэнкі на візуалізацыі не аказалася. Затое будзе бегавая дарожка.
У каштарысе пазначаны кошт сьцяга з падстаўкай — 441,66 рубля. Але гэта ня самы дзіўны кошт. Герб, зыходзячы з каштарысу, каштуе ў разы даражэй — 2 166,7 рубля. З чаго канкрэтна яго зробяць, не пазначана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Transparency International: У Беларусі пачынаецца «вялікая карупцыя»Практычна ўсю офісную мэблю — ад крэслаў да кутніх канапаў зьбіраюцца рабіць паводле індывідуальнай замову.
Рамонт кабінэта падрадчыкам трэба будзе зрабіць за два месяцы. 66,9 тысячы рублёў заплянавана на будаўнічыя матэрыялы, каля 40 тысяч — на працы. Астатнія грошы, як відаць, пойдуць на закуп мэблі і стварэньне інтэр’еру.