Мішэль Бачэлет паведаміла, што вялікая колькасьць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва і маштабы разбурэньняў ва Ўкраіне выклікаюць сур’ёзную заклапочанасьць і сьведчаць пра тое, што дзеяньні расейскіх вайскоўцаў не адпавядаюць патрабаваньням міжнароднага гуманітарнага права.
Ёсьць асьцярогі з нагоды незаконных забойстваў і ўсё большай колькасьці сьведчаньняў таго, што расейскія войскі ўчынілі сур’ёзныя парушэньні міжнародных законаў.
Адзначаецца адвольнае затрыманьне мірных жыхароў абодвума бакамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН гатова пайменна назваць амаль 6 тысяч ахвяр ваенных злачынстваў ва ЎкраінеЗадакумэнтавана 10 000 загінулых або параненых цывільных асобаў і 335 забітых дзяцей. Але, паводле ацэнак аўтараў справаздачы, фактычная колькасьць загінулых можа быць нашмат вышэйшай.
Задакумэнтавана гібель 17 журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падаляк: У Расеі новая тактыка — біць па жылых кварталах, каб прымусіць Украіну сесьці за стол перамоваўПацьверджаныя заявы аб прымусовым прызыве на вайсковую службу ў прарасейскія ўзброеныя фармаваньні жыхароў Данецку і Луганску ў канцы лютага.
Аўтары справаздачы пацьвердзілі 28 выпадкаў сэксуальнага гвалту, зьвязанага з канфліктам, большасьць з якіх здарыліся на тэрыторыях, якія кантралююцца Расеяй.
Масавае перамяшчэньне цывільнага насельніцтва, у тым ліку 8 млн чалавек унутры краіны, як сьцьвярджаецца, мела несувымернае нэгатыўнае ўзьдзеяньне на жанчын, дзяцей, пажылых людзей і інвалідаў.
Справаздача заснаваная на 11 выездах на месцы, 517 інтэрвію і 3 наведаньнях цэнтраў утрыманьня пад вартай.