Кампартыя Ўкраіны (КПУ) стала 15-й забароненай пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну партыяй. Разам зь ёй у аўторак забаранілі партыю «Шчасьлівая Ўкраіна», створаную былым міністрам часоў Віктара Януковіча Аляксандрам Кліменкам.
У першыя гады незалежнасьці Ўкраіны КПУ была адной з найбуйнейшых палітычных сіл, яе нязьменны старшыня Пятро Сіманенка ў 1999 годзе выходзіў у другі тур выбараў прэзыдэнта краіны, у якім прайграў Леаніду Кучму. Фракцыя КПУ існавала ў Вярхоўнай Радзе да 2014 году, калі — пасьля перамогі Майдану — партыя правалілася на выбарах. Шэраг яе чальцоў падтрымалі сэпаратыстаў у Данецкай і Луганскай абласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд забараніў дзейнасьць Камуністычнай партыі ЎкраіныУ 2015 годзе суд забараніў дзейнасьць партыі, аднак тое рашэньне так і не ўступіла цалкам у законную сілу.
Пасьля расейскага ўварваньня 24 лютага ва Ўкраіне былі забароненыя практычна ўсе партыі, якія лічыліся ў краіне прарасейскімі, у тым ліку «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», якая мела фракцыю ў парлямэнце, а таксама «Апазыцыйны блёк», «Нашы», «Партыя Шарыя».
У Беларусі Камуністычная партыя Беларусі, якая спыніла існаваньне ў жніўні 1991 году, аднавіла сваю дзейнасьць у 1996 годзе і існуе да сёньняшняга дня.