«Пакуль Беларусь поўнасьцю падпарадкавана Расеі. Лукашэнка ледзь не паплаціўся за захаваньне сваёй улады далучэньнем да Расеі», — цытуе Качынскага сайт BPN.
«Вядома, [Лукашэнка] ухіляецца ад удзелу ў вайне з прычыны таго, што баіцца пройгрышу Расеі. А ён лічыць, відаць, што Захад у рэшце рэшт у гэтую вайну ўключыцца і гэта скончыцца поўнай паразай», — сказаў палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Варшаве: «Тое, што беларусы не ідуць з голымі рукамі на танкі, не азначае, што яны сядзяць і чакаюць»На думку Качыньскага, пратэсты 2020 году ў Беларусі скончыліся паразай, бо «да гэтага бунту не далучыліся буйныя прадпрыемствы».
У гэтым кантэксьце кіраўнік «Права і справядлівасьці» нагадаў, што пратэст у сацыялістычнай Польшчы ў 80-х гадах быў «камбінаваны», бо аб’ядноўваў тры сілы: працоўных, інтэлігенцыю і каталіцкую царкву.
«Няма ніякіх прыкмет таго, што нешта падобнае адбудзецца ў Беларусі, — заявіў Ярослаў Качыньскі. — Затое, магчыма, у Эўропе будзе фармавацца новая геапалітычная сыстэма, і ў рамках гэтай сыстэмы таксама адбудуцца зьмены ў Беларусі. Я б вельмі гэтага хацеў, але не магу зараз нікому гэтага абяцаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэфолт Беларусі ці яшчэ не? Адказ эканаміста