Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі», спасылаючыся на агенцтва Reuters.
Траставы фонд ЭЗ-Украіна паспрабуе атрымаць першапачатковыя 20 мільярдаў эўра ў выглядзе ўзносаў ад краін ЭЗ і бюджэту ЭЗ у форме грантаў, крэдытаў і гарантый.
Банк прапануе стварыць фонд, падобны да таго, які выкарыстоўваўся падчас пандэміі COVID-19 для гарантый фінансаваньня малых і сярэдніх кампаній. Ён прадугледжвае выдзяленьне 25 мільярдаў эўра, якія могуць прывесьці да мабілізацыі да 200 мільярдаў эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плян Маршала для Ўкраіны». У Швайцарыі адкрылася міжнародная канфэрэнцыя па аднаўленьні Ўкраіны пасьля вайныТраставы фонд можа ўносіць уклад у аднаўленьне мастоў, рэканструкцыю сыстэм водазабесьпячэньня і водаадвядзеньня, асабліва ў гарадах, насельніцтва якіх павялічылася з прычыны міграцыі зь іншых раёнаў Украіны пасьля расейскага ўварваньня 24 лютага.
Праекты таксама могуць быць накіраваныя на падтрымку экспарту Ўкраіны або на разьвіцьцё яе энэргетычнай і лічбавай інфраструктуры.
Фонд таксама закліканы стымуляваць прыватны бізнэс, які, верагодна, лічыць фінансаваньне інвэстыцый ва Ўкраіну занадта рызыкоўным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Борыс Джонсан прапанаваў плян падтрымкі Ўкраіны з чатырох пунктаўВыкарыстаньне мэханізму, падобнага да таго, які ўжываўся раней, азначае, што яго можна запусьціць хутчэй, так што першыя інвэстыцыі могуць быць ухваленыя ўжо да канца году.
Спачатку з гэтай прапановай павінна пагадзіцца Эўракамісія, а затым яе павінны ўхваліць большасьць краін ЭЗ. Пасьля гэтага краіны ЭЗ будуць вырашаць, ці будуць яны рабіць унёскі ў фонд.
- У Швайцарыі 4 чэрвеня адкрылася міжнародная канфэрэнцыя па аднаўленьні Ўкраіны пасьля вайны. У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі 40 краін і 18 міжнародных арганізацый. У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі кіраўнік ураду Дзяніс Шмыгаль і старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук.