Аб гэтым ён сказаў у час сумеснай з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, адказваючы на пытаньні карэспандэнта Укрінфарма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Наш удзел у спэцапэрацыі мною вызначаны даўно»«Тая інфармацыя, пра якую вы сказалі, мне падаецца, што ў цэлым гэта небясьпечна для дружалюбнага беларускага народа, нашых суседзяў-беларусаў, тое, што ён робіць (Лукашэнка — рэд.). Ён павінен ня ўцягваць Беларусь у захопніцкую вайну Расеі супраць Украіны і парушэньне ўсіх міжнародных дамоваў, міжнароднага права ў цэлым. Небясьпечна гучыць той сыгнал, які быў, думаю, што мы ўбачым вынік гэтых сыгналаў», — пракамэнтаваў Зяленскі заявы Лукашэнкі аб тым, што ў саюзе Беларусі і Расеі ўжо даўно створана адзіная армія, і ён «даўно вызначыў» удзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
У той жа час ён падкрэсьліў, што ні для каго не зьяўляецца сакрэтам запуск расейскіх ракет па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі.
«Наколькі мне вядома, Лукашэнка ў тым ці іншым фармаце даваў сыгналы ўсім грамадзтвам, у тым ліку і беларускаму, што вельмі важна, таму што яно падтрымлівае менавіта Ўкраіну і нашу пазыцыю, таму ён даваў сыгналы, што без яго волі былі выпушчаныя тыя ці іншыя ракеты». — адзначыў Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэакцыя беларусаў на вайну адрозьніваецца ад рэакцыі і ўкраінцаў, і расейцаў. Сацыёлягі патлумачылі цікавую зьяву