Шварцман з 1975 года працаваў рэжысэрам на «Саюзмультфільме» і быў стваральнікам «38 папугаяў», «Чабурашкі», «Кацяня па імені Гаў» і іншых вядомых мультфільмаў.
Ён нарадзіўся 30 жніўня 1920 году ў Менску ў сям’і бухгальтара і хатнія гаспадыні. У 1941 годзе скончыў школу пры Ленінградзкім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Пазьней — мастацкі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
У час Вялікай Айчыннай вайны Шварцман працаваў токарам на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе, а зь лістапада 1941 году — на танкавым заводзе ў Чэлябінску.
На маскоўскую кінастудыю «Саюзмультфільм» мастак прыйшоў у 1948 годзе ў якасьці асыстэнта рэжысэра. Ён працаваў на студыі больш за 50 гадоў, да 2001 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі «Союзмультфильм» хоча забраць у Японіі правы на ЧабурашкуУ якасьці мастака-пастаноўшчыка Шварцман працаваў над мультфільмамі «Аленькая кветачка», «Залатая антылопа», «Сьнежная каралева», «Кацяня па імені Гаў», «Дзядзька Сьцёпа — міліцыянэр», «Рукавіца», чатырма мультфільмамі пра Кракадзіла Гену і «38 папугаяў». Многія з гэтых карцін былі адзначаны прызамі міжнародных фэстываляў.
Шварцман стварыў аблічча аднаго з самых вядомых пэрсанажаў савецкай анімацыі — Чабурашкі. Ён таксама вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і клясычных літаратурных твораў.
Ён быў Народным мастаком Расейскай Фэдэрацыі, уладальніка прызу «За ўклад у прафэсію» і ляўрэатам прэміі «Галівуд — дзецям» Дзіцячага фонду Одры Хэпбёрн.