Рашэньне прынятае ў сувязі з вайной ва Ўкраіне і «ў выніку просьбаў вялікай колькасьці сябраў PostEurop», адзначаецца ў паведамленьні арганізацыі.
«Прымаючы да ўвагі вайну ва Ўкраіне і з-за запыту вялікай колькасьці членаў PostEurop, савет дырэктараў вырашыў неадкладна прыпыніць правы членства „Пошты Расеі“ і „Белпошты“ ў PostEurop», — заявілі ў Асацыяцыі.
Абмежаваньне ўвялі з 23 чэрвеня, яно будзе дзейнічаць да 5 кастрычніка 2022 году. «Сябры PostEurop прымуць рашэньне на Генасамблеі 5 кастрычніка 2022 году аб магчымым пераглядзе прыпыненьня дзейнасьці», — паведамляюць у асацыяцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белпошта» ўводзіць камісію ў 15% за выдачу гатоўкі пры выплаце міжнародных пераводаў. Але ёсьць выключэньніПры гэтым Асацыяцыя эўрапейскіх дзяржаўных паштовых апэратараў адзначае, што «рашэньне ніяк не паўплывае на паштовыя паслугі».
PostEurop прадстаўляе 55 паштовых апэратараў (унівэрсальных пастаўшчыкоў паслуг) у 53 краінах і тэрыторыях па ўсёй Эўропе, якія апрацоўваюць 60 мільярдаў адпраўленьняў кожны год. У гэтай галіне занята 2 мільёны чалавек, яна кіруе 258 мільёнамі пунктаў дастаўкі.
Ва «Укрпошце» тлумачаць, што акрамя рэпутацыйных страт такое рашэньне азначае, што «Белпошта» і «Пошта Расеі» губляюць магчымасьць удзельнічаць у абмеркаваньні і стварэньні новых мытных сыстэм, укараненьні новых лягістычных тэхналёгій, рэалізацыі сумесных з поштамі іншых краін праектаў па паскоранай дастаўцы.