25-гадовы Фядотаў у мінулым годзе быў прызнаны найлепшым брамнікам Кантынэнтальнай хакейнай лігі. Пасьля гэтага ім зацікавілася амэрыканская Нацыянальная хакейная ліга. Фядотаў падпісаў кантракт з клюбам The Philadelphia Flyers і зьбіраўся выйсьці са складу ЦСКА і пакінуць Расею, каб гуляць за НХЛ.
Як піша пецярбурскае выданьне «Фонтанка», спасылаючыся на свае крыніцы ў паліцыі, 1 ліпеня на Фядотава разгарнулі сапраўднае паляваньне: паліцыянты чакалі яго каля некалькіх пецярбурскіх кватэр, дзе ён мог зьявіцца, каля ўваходу ў спартовы комплекс, дзе ён трэнаваўся, і яшчэ ў некалькіх месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кікбаксёр – пра продаж мэдаляў, пераезд у Варшаву і праўладных спартоўцаўПаводле зьвестак «Фонтанки», ініцыятыва затрымаць Фядотава належала вайсковай пракуратуры, якая абвінаваціла яго ў магчымым ухіленьні ад арміі. Паколькі ЦСКА — вайсковы клюб, яго спартоўцы фармальна лічацца вайскоўцамі, і самавольнае скасаваньне кантракту можа быць прызнана незаконным.