На падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі на тэрыторыі краіны абмежаваны доступ да сайту Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру.
Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар (БРЦ) — незалежная арганізацыя, якая спэцыялізуецца на журналісцкіх расьсьледаваньнях. Яе матэрыялы зьяўляюцца на тэлеканале «Белсат».
БРЦ — сябра Міжнароднага цэнтру дасьледаваньняў карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), пэрыядычна супрацоўнічае з журналістамі зь іншых краін у межах сумесных расьсьледаваньняў. Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар узначальвае журналіст Стась Івашкевіч.
Варта адзначыць, што 28 чэрвеня цэнтар апублікаваў расьсьледаваньне «Як беларускія буйныя дзялкі і сэлебрыці скуплялі нерухомасьць у Дубаі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія беларусы скуплялі нерухомасьць у Дубаі? Вынікі журналісцкага расьсьледаваньня