Найбольш значнымі нацыянальнымі сымбалямі для беларусаў зьяўляюцца помнікі Вялікай Айчыннай вайны і дзяржаўная сымболіка, — цытуе БелТА дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдата сацыялягічных навук, дацэнта Мікалая Мысьліўца.
Мікалай Мысьлівец пракамэнтаваў вынікі тэлефоннага сацыялягічнага апытаньня «Патрыятычныя каштоўнасьці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
- На дадзены момант 48,6% беларусаў лічаць галоўным нацыянальным сымбалем помнікі Вялікай Айчыннай вайны», — сказаў дырэктар Інстытуту сацыялёгіі.
- На другім месцы — дзяржаўная сымболіка Беларусі. «Розьніцы фактычна няма. 48,6% указалі на помнікі вайны, а 47,5% — на дзяржаўную сымболіку. Акрамя таго, рэспандэнты адзначалі аб'екты культурнай спадчыны, беларускую мову і літаратуру. Таму спалучэньне дзяржаўнасьці і традыцыйнасьці — гэта тыя прыярытэты, якімі кіруюцца нашы грамадзяне пры вызначэньні свайго стаўленьня да сучаснасьці, мінулага і будучыні нашай краіны», — адзначыў Мікалай Мысьлівец.
- На трэцім — абʼекты культурнай спадчыны: 39,5%.
- На чацьвёртым — беларуская мова і літаратура: 38,6%.
- На пятым і шостым — гістарычная сымболіка (32,7%) і рэлігійныя сьвятыні (26,3%).
Раней навукоўцы лічылі галоўнымі сымбалямі беларусаў валошку, бусла і зубра, сказаў дырэктар інстытуту сацыялёгіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Zадачу Vыполним». Міліцыя прыйшла на спаборніцтвы ў Гомельскай вобласьці з расейскай сымболікай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў, чаму ён у 1995 годзе вырашыў зьмяніць дзяржаўныя герб і сьцяг, захаваўшы белы і чырвоны колеры