Львоўская вобласьць рыхтуецца да імавернай атакі зь Беларусі, у прыватнасьці ствараюцца дадатковыя абарончыя, а таксама інжынэрныя сеткі.
Наладжваецца ўзаемадзеяньне з Валынскай вобласьцю, якая непасрэдна мяжуе зь беларускай тэрыторыяй, расказаў на брыфінгу першы намесьнік кіраўніка Львоўскай абласной вайсковай адміністрацыі Андрэй Годык.
Паводле чыноўніка, задача львоўскіх уладаў — быць гатовымі да ўсяго, і гэтая гатоўнасьць ёсьць.
«…Але перш за ўсё трэба быць гатовымі да ўзмацненьня ракетных і авіяцыйных удараў з паўночнага кірунку», — папярэдзіў ён.
- Войскі РФ раніцай 24 лютага ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю, у прыватнасьці, зь Беларусі. Таксама зь беларускай тэрыторыі ня раз вяліся ракетныя абстрэлы і ляцелі вайсковыя самалёты.
- 28 чэрвеня Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў Гомельскай вобласьці па 16 ліпеня заплянавалі вайсковыя зборы з вайсковабавязанымі і магчымыя правакацыі.