Ва ўсіх раёнах Горадзенскай вобласьці ўвялі абмежаваньні на наведваньне лясоў, без забаронаў застаецца толькі Віцебская

Лес

Па стане на 29 чэрвеня толькі ў Віцебскай вобласьці няма ніякіх абмежаваньняў на паходы ў лес.

Пра забарону, уведзеную ў Горадзенскай вобласьці, паведаміла Міністэрства лясной гаспадаркі.

Часовыя абмежаваньні дзейнічаюць на тэрыторыі 20 раёнаў Менскай вобласьці. Таксама часовыя меры па абмежаваньні і забароне наведваньня лясоў увялі ў 19 раёнах Гомельскай вобласьці, 14 — Берасьцейскай, 1 — Магілёўскай. У Віцебскай вобласьці забарон і абмежаваньняў няма.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі разьмешчана інтэрактыўная мапа забарон і абмежаваньняў на наведваньне лясоў. Зь яе дапамогай можна апэратыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.

Мапа забароны на наведваньне лясоў па стане на 29.06.2022, складзеная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі

Таксама мапа ёсьць і на сайце МНС, знакамі з клічнікамі пазначаецца неспрыяльная зьява. Таксама пазначаецца, раёны ў якіх абласьцях маюць забароны наведваць лясы.

Мапа ад МНС, стан на 29 чэрвеня 2022

Рашэньні аб увядзеньні і зьняцьці забароны на наведваньне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сытуацыях. Абмежаваньні ўводзяць у выпадку высокай клясы пажарнай небясьпекі, а здымаюць — пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забарон — бясьпека грамадзян, захаванасьць іх маёмасьці, а таксама ляснога фонду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія памежнікі заклікалі грамадзян Украіны адмовіцца ад наведваньня беларускіх лясоў для збору ягад
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Горадзенская вобласьць