Параду на афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі сёлета ў Менску ня будзе. Пра гэта расказала начальніца галоўнага ўпраўленьня дзяржаўных спэцыяльных культурных мерапрыемстваў і прафэсійнага мастацтва Міністэрства культуры Іна Адамовіч.
Па словах чыноўніцы, якія цытуе «Зеркало», цяпер вайсковыя парады будуць праводзіць толькі ў юбілейныя даты.
«Кіраўніцтвам краіны было прынята рашэньне праводзіць вайсковыя парады толькі ў рамках юбілейных дат, прысьвечаных Дню Рэспублікі або Дню Перамогі. Таму будзем чакаць чарговага юбілею для параду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі «рамонт» фантана, у Туркмэністане — Рамадан. Як у краінах былога СССР сёлета адзначаюць 9 траўняПрадстаўніца Мінкульту паведаміла, што ўвечары 3 ліпеня каля стэлы «Менск — горад-герой» пройдзе сьвяточны канцэрт, які пачнецца ў 21:00. Пасьля канцэрту адбудзецца акцыя «Прасьпяваем гімн разам».
У 23:00 абяцаюць фаервэркі, які адначасова пройдуць ва ўсіх абласьцях Беларусі.