49-гадовы Аляксандар Груша — вядомы далёка за межамі Беларусі гісторык-мэдыевіст, доктар гістарычных навук.
Ён працаваў у структуры Акадэміі навук з 1996 года, перад тым, як у 2014 годзе ўзначаліць бібліятэку НАНБ, з 2005 года быў загадчыкам аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Сфэра ягоных навуковых інтарэсаў: фармаваньне пісьмовай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI стагодзьдзя. Ён адзін з найлепшых знаўцаў кірылічнай палеаграфіі таго часу.
Аднак, як стала вядома «Нашай ніве», з 1 ліпеня Аляксандар Груша раптоўна звальняецца з пасады дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук, нягледзячы на нядаўна падпісаны кантракт.
Акрамя таго, у Інстытуце гісторыі НАНБ плянуюцца або ўжо ідуць чарговыя звальненьні. Пад іх на гэты момант трапілі археолягі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Купалаўскі тэатар праводзіць ужо 8-ы кастынг для актораў пасьля жніўня 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адбываецца мілітарызацыя грамадзкай прасторы і сыстэмы адукацыі», — гісторык Павал Церашковіч