Пра гэта паведамляе «Берасьцейская вясна».
Алена Бабко пакінула 2 камэнтары пра міліцыянта Ўладзімера Казлоўскага, які ў траўні 2020 году падчас тузаніны на пікеце Ціханоўскай у Горадні паваліўся на зямлю.
Адзін камэнтар жанчына напісала 30 траўня, другі 31 траўня 2020 году.
У сакавіку 2022 году за гэтыя камэнтары да Алены прыйшлі зь ператрусам. Тэлефон, зь якога яна заходзіла ў інтэрнэт, канфіскавалі, далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы за «Абразу прадстаўніка ўлады» (арт.369 КК РБ).
Справа ў судзе разглядалася 3 чэрвеня. Аднак паколькі, паводле суду, дзеяньні абвінавачанай па артыкуле 369 КК адносяцца да тых, якія «не ўяўляюць вялікай грамадзкай небясьпекі», то тэрмін даўнасьці справы (2 гады) да моманту суду скончыўся.
У сувязі з гэтым пазоў Казлоўскага на 2000 рублёў маральнай кампэнсацыі судзьдзя Натальля Буднік адхіліла. Але тэлефон Алены, зь якога тая пісала камэнтары, усё ж такі пастанавіла забраць у даход дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыянта, падзеньне якога стала прычынай арышту Ціханоўскага, абразілі тысячу разоў