Фігуранта «справы Ціханоўскага» Дзьмітрыя Папова накіравалі ў бабруйскую калёнію № 2, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Напісаць палітвязьню цяпер можна на адрас: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Дзьмітры Юр'евіч Папоў (на лістах пазначыць «карантын»).
Дзьмітры Папоў — мадэратар сацыяльных сетак «Страны для жизни». Грамадзянін Расеі, мае 29 гадоў. Раней ён жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў бармэнам. У Расеі кіраваў праектамі «Мужское государство» і «Сканар». Прыехаў у Беларусь у 2019 годзе. Жыў у Гомлі.
Прапаў увечары 4 чэрвеня 2020 году. Незадоўга да зьнікненьня Папоў запісаў і апублікаваў відэа, у якім расказаў пра цікавасьць да сябе з боку сілавікоў. Пазьней высьветлілася, што Папова затрымалі ў лесе пад Мазыром –— ён хаваўся ў фэрмэра Аляксандра Вянгуры.
Абвінавацілі Дзьмітрыя Папова, як і Ціханоўскага з Сакавым, адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу (арт. 130, 191, 293 і 342) за «арганізацыю масавых беспарадкаў, арганізацыю дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, перашкоду ажыцьцяўленьню выбарчых правоў і распальваньне варожасьці».
Судзьдзя Мікалай Доля ў закрытым паседжаньні ў гомельскай турме 14 сьнежня 2021 году прысудзіў грамадзяніну Расеі Дзьмітрыю Папову 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд пакінуў прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» ў сіле. Іх этапуюць у калёнііФігуранта «пінскай справы» Алега Рубца перавялі ў жодзінскую турму
Па рашэньні наваполацкай судзьдзі Вольгі Баліка палітзьняволенага пінчука Алега Рубца перавялі на 3 гады ў сьледчую турму № 8 ў Жодзіна.
Раней, у лютым адміністрацыя наваполацкай калёніі зьмясьціла палітвязьня ў ШЫЗА на 40 сутак. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі ў ПКТ. Алега таксама пазбавілі перадач, званкоў і спатканьняў.
Фаната ФК «Хваля» Алега Рубца затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у «масавых беспарадках» у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Летась 30 красавіка судзьдзя Яўген Брэган прысудзіў хлопцу 5,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 6 з паловай гадоў зьняволеньня. Вынесьлі прысуд 14 фігурантам «пінскай справы». ВІДЭА