Паводле фінансавых аналітыкаў ЭАБР, тэмпы падзеньня беларускага ВУП у траўні паскорыліся ў параўнаньні з красавіком.
Аналітыкі Эўразійскага банку разьвіцьця прааналізавалі беларускую эканоміку. Яны высьветлілі, што ВУП Беларусі ў траўні скараціўся на 8,8% пасьля падзеньня ў красавіку на 6,5%.
Вытворчасьць у апрацоўчай прамысловасьці скарацілася ў траўні на 11,8% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, абарот аптовага гандлю — на 25,4%, грузаабарот транспарту — на 33,6%, а інвэстыцыі — на 25%.
ЭАБР прагназуе гадавое скарачэньне ВУП Беларусі ў 2022 годзе на 6,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страта ўкраінскага рынку і эўрапейскія санкцыі проста забіваюць беларускую нафтаперапрацоўку, — эканаміст Барнукова ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: У Расеі ўпершыню за 104 гады наступіў дэфолт замежнага доўгу