У нядзелю, у інтэрвію на канале CNN, дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што стратэгічная мэта прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна — «пакласці канец сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны, сьцерці яе з карты, уключыць у склад Расеі» — не была дасягнутая, нават на фоне пэўных тактычных посьпехаў у захопе тэрыторый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы падтрымліваем беларусаў сёньня і кожны дзень» — дзяржсакратар ЗША«Гэта (Пуціну) не ўдалося, і сувэрэнная, незалежная Ўкраіна будзе існаваць значна даўжэй, чым Уладзімір Пуцін на палітычнай арэне, — заявіў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства. — Тым часам на ўсходзе Ўкраіны ідзе тактычная, жорсткая бітва з расейскай агрэсіяй, украінскія сілы адступаюць, і гэтая лінія ссунулася. Ёсьць посьпехі ў адным кірунку, ёсьць посьпехі ў іншым кірунку, але сапраўды важным ёсьць тое, што са стратэгічнага гледзішча Пуцін не атрымае посьпеху ў тым, чаго ён імкнуўся дасягнуць (ва Ўкраіне)».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Зяленскага: сябры NATO адмовілі нам у нашым жаданьні, Украіна пакуль устрымаецца ад новых крокаўБлінкен таксама адзначыў, што не ўвянчаліся посьпехам і спробы Пуціна раскалоць NATO.
«Мы зьбіраемся на саміт NATO, дзе альянс прадэманструе большую еднасьць, большую сілу, чым калі-небудзь на маёй памяці, — падкрэсьліў дзяржсакратар. — У самой Украіне, тут, на гэтай сустрэчы „Вялікай сямёркі“, а таксама ў NATO, мы будзем працягваць калектыўна рабіць усё магчымае, каб пераканацца, што ва ўкраінцаў ёсьць усё неабходнае для адбіцьця расейскай агрэсіі».