«Паколькі нашы краіны — Аўстралія, Японія, Новая Зэляндыя, Злучанае Каралеўства і ЗША — працягваюць падтрымліваць росквіт, устойлівасьць і бясьпеку ў Ціхаакіянскім рэгіёне, мы павінны выкарыстоўваць калектыўную сілу праз больш шчыльнае супрацоўніцтва», — гаворыцца ў сумеснай заяве краін-удзельніц.
У дакумэнце зазначаецца, што бакі «будуць паглыбляць супрацоўніцтва ў такіх сфэрах, як кліматычны крызіс, сувязь і транспарт, бясьпека і абарона на моры, ахова здароўя, росквіт і адукацыя».
У ім гаворыцца таксама, што новы мэханізм сфарміраваны ва ўмовах «росту ціску на заснаваны на правілах свабодны і адкрыты міжнародны парадак».
Заява аб стварэньні новага партнэрства прагучала пасьля таго, як стала вядома, што сёлета сакратарыят форуму ціхаакіянскіх астравоў мае намер адмяніць традыцыйную сустрэчу лідараў форуму з партнэрамі арганізацыі, у лік якіх уваходзіць 21 краіна, у тым ліку Вялікая Брытанія, ЭЗ, Індыя, Кітай, ЗША і Японія.