Расея часткова прыпыніла транзыт грузаў празь Беларусь у Польшчу

Ілюстрацыйнае фота

«Расейскія чыгункі» прыпынілі пастаўкі шэрагу грузаў у Польшчу празь Беларусь, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на кампанію.

Абмежаваньні дзейнічаюць з 23 чэрвеня і да адмены.

У «Расейскіх чыгунках» адзначылі, што аб поўным спыненьні перавозак у зносінах з Польшчай не ідзе.

Прычыны такога рашэньня не тлумачацца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва спыніла транзыт часткі расейскіх грузаў у Калінінградзкую вобласьць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар Рады бясьпекі Расеі прыгразіў Літве ў адказ на забарону транзыту грузаў у Калінінград