З гэтай нагоды прадстаўнік Міністэрства па справах мясцовага самакіраваньня Зымбабвэ мусіў апраўдвацца ў парлямэнце, піша New Zimbabwe.
Міністэрства па справах мясцовага самакіраваньня абавязала мясцовыя гарадзкія саветы заплаціць за пажарныя машыны, назваўшы кошт кожнага з тэндэраў — 464 тысячы даляраў. Агулам міністэрства хоча набыць 70 пажарных машын на суму 32 мільёны даляраў.
Крытыкі назвалі пагадненьне па закупцы машын «яшчэ адной карупцыйнай зьдзелкай міністра Джулі Моё»: яны лічаць, што кошт тэхнікі значна завышаны, і абвінавачваюць міністра ў спробе абысьці сыстэму публічных таргоў.
Паводле выданьня Zimlive, машыны плянуецца закупіць у беларускай кампаніі, якой валодае Аляксандар Зінгман, ганаровы консул Зымбабвэ ў Беларусі. Аляксандар Зінгман вядзе актыўную бізнэс-дзейнасьць у Афрыцы, займаецца пастаўкамі сельскагаспадарчай і прамысловай тэхнікі. Разам з сынам Віктара Шэймана Сяргеем яго называюць бэнэфіцыярам бізнэсу па здабычы золата ў Зымбабвэ. У мінулым годзе Зінгман перадаў Зымбабвэ супрацьпажарную тэхніку зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Золатаздабыча ў Афрыцы праз афшорныя кампаніі. Якія таямніцы беларускіх уладаў хавае «Дасье Пандоры» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атачэньне Лукашэнкі таемна здабывае золата ў Афрыцы». Як журналісты раскрылі бізнэс-схемы