«Магілёўсаюздрук» закрывае сотні шапікаў у райцэнтрах вобласьці

Яны застануцца толькі ў Магілёве і Бабруйску (хоць і ў Бабруйску таксама закрылі дзьве гандлёвыя кропкі).

Праца ў невялікіх гарадах стала настолькі стратнай, што прадпрыемству больш выгадна згарнуць дзейнасьць. Не дапамагло нават тое, што «Магілёўсаюздруку» дазволілі гандляваць прадуктамі харчаваньня — цукрам, мукой, алеем.

Па вобласьці ў «Магілёўсаюздруку» было 4 філіялы, 7 участкаў, агулам 225 гандлёвых кропак.

Паводле інфармацыі праваабарончай валянтэрскай групы Mayday, са студзеня 2022-га ў рэгіёнах пачаліся праблемы з выплатай заробкаў супрацоўнікам «Магілёўсаюздруку». Людзям прапаноўвалі звольніцца альбо пайсьці ў адпачынак за свой кошт.

Цяпер прадпрыемства шукае пакупнікоў і арандатараў на свае гандлёвыя аб’екты і распрадае шапікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белсаюздрук» разарваў дамову на продаж газэты «Новы Час» у шапіках