Кіраўнік КНР Сі Цзіньпін падчас адкрыцьця сустрэчы краін БРІКС, заявіў, што сьвет павінен супрацьстаяць аднабаковым санкцыям і намаганьням асобных краін па захаваньні сваёй палітычнай і ваеннай моцы, паведамляе AP.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Washington Post: Кітай шукае спосабы дапамагчы Расеі, але баіцца санкцыйВыступленьне Сі Цзіньпіна на віртуальнай сустрэчы лідэраў краін БРІКС — Бразыліі, Расіі, Індыі, Кітая і Паўднёвай Афрыкі — стала адлюстраваньнем негалоснай падтрымкі Расеі ў яе вайне ва Украіне і яе жаданьня сфарміраваць міжнародны альянс, які супрацьстаіць лібэральна-дэмакратычнаму парадку, які ўзначальвае ЗША.
Саміт БРІКС праходзіць на фоне асьцярог з нагоды пэрспэктыў сусьветнай эканомікі і нарастальнага палітычнага расколу паміж Кітаем і Індыяй.
«Краінам трэба «адмовіцца ад мэнтальнасьці „халоднай вайны“ і блёкавай канфрантацыі, выступіць супраць аднабаковых санкцый і злоўжываньняў санкцыямі, а таксама адмовіцца ад гегеманісцкіх малых груповак, сфармаваўшы адну вялікую сям’ю, якая належыць супольнасьці з агульнай будучыняй для чалавецтва», — заявіў Сі Цзіньпін інфармагенцтву «Сіньхуа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Кітай наклалі вэта на санкцыі Рады бясьпекі ААН супраць КНДРРаней Кітай адмовіўся асудзіць уварваньне Расеі ва Ўкраіну, крытыкуючы санкцыі, уведзеныя супраць Масквы. Індыя купіла вялікую колькасьць расейскай нафты са скідкай, а Паўднёвая Афрыка ўстрымалася пры галасаваньні ў ААН, якое асуджала дзеяньні Расеі ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Індыя ў некалькі разоў павялічыла імпарт вугалю і нафты з Расеі