Відэазапіс затрыманьня мужа і жонкі Віталя і Алены Андросаў — дырэктара і галоўны бугальтара закрытага акцыянэрнага таварыства «Дэв Бай Медыя» — апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
На запісе дырэктар кампаніі кажа, што «ў жніўні 2020 году браў удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, таксама быў падпісаны на экстрэмісцкія каналы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», рабіў рэпосты экстрэмісцкай інфармацыі ў мэсанджары «Тэлеграм».
Праўладны тэлеграм-канал называе dev.by «антыдзяржаўным рэсурсам», на якім «мэтанакіравана распальваліся нэгатыўныя эмоцыі да сваёй краіны, каб дагадзіць так званым, эўрапейскім каштоўнасьцям».
- «Дэв Бай Мэдыя» зьяўляецца рэзыдэнтам Парка высокіх тэхналёгій. Партал dev.by зьявіўся ў 2009 годзе. Апрача навін IT-сфэры прадстаўляе паслугі па пошуку кандыдатаў для працаўладкаваньня, публікуе дасьледаваньні рынку.